У гэтым запэўніў дзяцей старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын падчас галоўнага навагодняга свята Міншчыны. Ёлка ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» сабрала ў канцэртнай зале Палаца культуры ў Маладзечне больш як 400 дзяцей. «Кожны спадзяецца, што ў гэтыя дні спраўдзяцца яго самыя запаветныя жаданні, і важна сказаць, што немагчымых цудаў на свеце няма. Змяняюцца пакаленні, ідуць гады, але пераднавагоднія традыцыі застаюцца нязменнымі», — сказаў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна.
Госці Палаца культуры сталі ўдзельнікамі шматлікіх тэатралізаваных гісторый, гульняў і конкурсаў. На мерапрыемстве для дзяцей таксама ўладкавалі вялікія навагоднія фотазоны. На свяце працавала і ўнікальная «Зорная ёлка», якую арганізавалі для дзяцей, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Падтрымаць іх запрасілі вядомых асоб. Удзельнікі праекта размалявалі ёлачныя шары, пакінуўшы для хлопчыкаў і дзяўчынак навагоднія пажаданні і аўтографы. Усе аўтарскія ёлачныя цацкі з пажаданнямі, сувеніры і салодкія падарункі будуць перададзены ў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Завяршылася мерапрыемства ўручэннем удзельнікам свята навагодніх падарункаў.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-turchyn
[3] https://zviazda.by/be/tags/minshchyna-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/minablvykankam-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnaya-akcyya