Амерыканская кампанія Ubiquitous Energy хоча ператварыць хмарачосы ў ЗША ў гіганцкія сонечныя фермы. Для гэтага вокны будынкаў пакрыюць дадатковым пластам, здольным перапрацоўваць сонечную энергію ў электрычнасць. Яго таўшчыня складзе некалькі нанаміліметраў, а невялікія драты падлучаць усю сістэму да электрычных прыбораў, паведамляе [1] «МИР24».
Фінансаванне на гэты праект ужо атрымана. Інвестары ўнеслі на гэтыя мэты $70 млн.
Адзначаецца, што вокны з дадатковым пакрыццём будуць каштаваць на 30% даражэй звычайных. Але вытворца і інвестары робяць упор на неабходнасць у самыя кароткія тэрміны вырашыць праблему глабальнага пацяплення. Яны лічаць, што гэта падніме попыт на прадукт.
Ёсць і яшчэ адзін недахоп: у якасці сонечных батарэй вокны Ubiquitous Energy паказваюць сябе горш традыцыйных канкурэнтаў. Яны на 50% менш эфектыўныя. Прычына крыецца ў іх становішчы ў прасторы: на вертыкальную паверхню трапляе менш сонечнага святла, чым на гарызантальную.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hmarachosy
[3] https://zviazda.by/be/tags/sonechnyya-fermy
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/sonechnyya-batarei