Медыянны заробак у Беларусі за лістапад 2021 года склаў Br1096, 2, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Белстат.
Медыянны заробак — гэта паказчык, які адлюстроўвае суму ў цэнтры зарплатнага рада і дзеліць яго на дзве роўныя часткі (палова работнікаў маюць заробак менш гэтага значэння, палова — больш). Дадзеныя аб медыянным заробку работнікаў у Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці публікуюцца двойчы на год: па выніках за май і за лістапад. Калі ў маі 2021 года яе памер складаў Br1018, 4, то ў лістападзе — Br1096, 2.
Важна ўлічваць, што ў гэтую статыстыку не ідуць паказчыкі мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.
Таксама не варта блытаць медыянны заробак з сярэдняй па краіне. Паказчык намінальнай налічанай сярэдняй зарплаты за лістапад 2021 года, па дадзеных Белстата, складаў Br1476,3.
Інфармацыя аб размеркаванні колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы будзе апублікаваная толькі ў лютым.
Па відах эканамічнай дзейнасці памеры медыяннай зарплаты размяркоўваюцца па велічыні, у асноўным аналагічна сярэдняй зарплаце. Найбольшыя паказчыкі ў горназдабыўной прамысловасці — Br2500, 4, вытворчасці хімічных прадуктаў — Br1825, 1, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі — Br1803, 8, гандлі аўтамабілямі і матацыкламі і іх рамонце — Br1748, 6, дзейнасці трубаправоднага транспарту — Br1613, 1. Прыкметна вырас паказчык у дзейнасці паветранага транспарту. Тут медыянны заробак склаў Br1831, 7, хоць у маі было Br1318, 4.
Пры гэтым сферы інфармацыйных тэхналогій і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання адрознівае больш высокі памер медыяннай зарплаты (Br4259,7), паколькі працэнт работнікаў, якія атрымліваюць вышэй сярэдняга ў гэтай галіне, большы. Найбольш нізкія паказчыкі ў такіх сферах як творчасць, спорт, забавы і адпачынак — Br716,5, прадастаўленне іншых відаў паслуг — Br791,8, рыбалоўства і рыбаводства — Br809, адукацыя — Br817, паслугі па часовым пражыванні і харчаванні — Br844,8.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/polovina-rabotajuschih-belorusov-poluchaet-bolshe-br1096-479856-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zarobak
[4] https://zviazda.by/be/tags/belstat