Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Тамару Гвердцытэлі з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
«Вернасць любімай справе, вялікі талент і бязмежная адданасць прафесіі набылі вам шырокае прызнанне знатакоў музычнага мастацтва і сапраўдную народную любоў, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы па праве належыце да ліку выдатных артыстаў, чыя творчасць прайшла выпрабаванне часам і працягвае служыць эталонам прафесійнага майстэрства».
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць артысткі яшчэ доўгія гады будзе прыносіць радасць шматлікім прыхільнікам, спрыяць развіццю культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тамары Гвердцытэлі здароўя, новых здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-narodnuju-artistku-rossii-tamaru-gverdtsiteli-s-dnem-rozhdenija-479834-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/tamara-gverdcyteli
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne