Рэлігійныя канфесіі ўдзячныя дзяржаве, што ва ўмовах COVID-19 няма абмежаванняў на наведванне храмаў. Аб гэтым заявіў журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак падчас паседжання кансультатыўнай міжканфесійнай рады пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, перадае [2] БелТА.
«На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя застаецца складанай. Але хачу адзначыць, што рэлігійныя канфесіі выказваюць падзяку дзяржаве за тое, што яна захавала магчымасць людзям хадзіць у храм. Некаторыя прызнаюцца, што іх калегі з замежных цэркваў зайздросцяць, што вернікі ў Беларусі могуць прыходзіць у цэрквы, касцёлы, дамы малітвы, мячэці, сінагогі, каб спакойна памаліцца, звярнуцца да Бога. У іншых краінах гэтага няма, уводзяцца лакдаўны. А ў нас дарогі ў храм не закрыты», — сказаў Аляксандр Румак.
Як чакаецца, сёння ў час пасяджэння кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей будуць разгледжаны пытанні аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, захаванні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры правядзенні богаслужэнняў у перыяд пандэміі COVID −19, аб арганізацыі кантролю за пажарам будынкаў рэлігійных арганізацый, аналізе прычын і ўмоў невыканання супрацьпажарных патрабаванняў, недапушчэнні надзвычайных сітуацый, а таксама аб рэкамендацыях па выніках работы круглага стала «Чысціня слова — чысціня душы», арганізаванага Саветам Рэспублікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/rumak-religioznye-konfessii-blagodarny-gosudarstvu-chto-v-uslovijah-covid-19-net-ogranichenij-na-480031-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-rumak-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/religiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus