Instagram анансаваў з’яўленне новай функцыі. У сацыяльнай сетцы будзе магчымасць платнай падпіскі. Пра гэта заявіў кіраўнік сацсеткі Адам Мосэры, перадае [1] МИР24.
Манетызацыя кантэнту дазволіць аўтарам блогаў займацца любімай справай і зарабляць. Пакуль функцыю тэсціруюць у ЗША некалькі карыстальнікаў. Ужо хуткім часам колькасць аўтараў-тэстыроўшчыкаў павялічыцца.
Па словах Мосэры, платная падпіска адкрые доступ да эксклюзіўных эфіраў і гісторый, у якіх будзе асаблівая пазнака. Аўтары падпіскі змогуць бачыць гэтую функцыю ў іншых карыстальнікаў.
Акрамя таго, напярэдадні ў Instagram абсалютна для ўсіх стала даступная функцыя пад назвай «Аватары».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16492489/instagram-anonsiroval-novuyu-funkciyu
[2] https://zviazda.by/be/tags/instagram-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii