У Мінску на вул.Казінца ў выніку ДТЗ траўміравана пешаход, паведамілі [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Учора каля 8.30 37-гадовая вадзіцель аўтамабіля «Сітраен», рухаючыся па вул.Ландэра ў напрамку вул.Казінца, пры павароце налева на дазваляльны сігнал святлафора не ўступіла дарогу і ўчыніла наезд на 56-гадовую жанчыну. Пешаход перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. У выніку ДТЗ жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя.
Па факце ДТЗ супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска праводзяць праверку.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz