Сталічная кнігарня «Акадэмкніга» па адрасе Мінск, праспект Незалежнасці, 72 ладзіць 25 студзеня, у аўторак, у 17.30 аўтограф-сесію вядомага беларускага мастацтвазнаўцы Вольгі Лабачэўскай.
Чытача, пакупніка чакаюць сустрэчы з кнігамі дасведчанага аўтара — «Беларускія посцілкі і дываны: антрапалогія мастацтва традыцыйнай рэчы», «Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы», «Вандроўкі па Палессі: фотаздымкі 1923 — 1939 гадоў са збору Музея Беларускага Палесся ў Пінску» і іншымі кнігамі Вольгі Лабачэўскай. У наведвальнікаў кнігарні будзе магчымасць задаць пытанні даследчыку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі на самыя розныя тэмы яе росшукаў, яе багатага ведання народнай творчасці.
Дарэчы, «Беларускія посцілкі і дываны...» — з кніг, якія былі ў лідарах продажаў гісторыка-асветніцкай літаратуры ў кнігарні «Акадэмкніга» у 2021 годзе.
Нагадаем, што Вольга Лабачэўская з’яўляецца аўтарам кніг "«Повязь часоў. Беларускі ручнік», «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка», «Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка» і іншых выданняў, якія вымалёўваюць адметны партрэт Беларусі і яе народных мастакоў.
Раман СЭРВАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/raman-servach
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/akademkniga-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/volga-labacheuskaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-tarasyuk
[7] https://zviazda.by/be/tags/ivan-suprunchyk
[8] https://zviazda.by/be/tags/poscilki
[9] https://zviazda.by/be/tags/dyvany
[10] https://zviazda.by/be/tags/salamyanyya-varoty