Супрацоўнікі наркакантролю Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі 24-гадовую мінчанку, якая мела пры сабе каля 150 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрону, які прызначаўся для далейшага распаўсюджвання праз тайнікі-закладкі. Дзякуючы міліцыі наркотык не дайшоў да пакупнікоў. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Вядома, што вечарам мінчанка ў сакрэтным чаце атрымала каардынаты месца, дзе знаходзілася буйная партыя псіхатропу, аднак працяглы час не магла адшукаць закладку ў замерзлай схованцы. Праз некалькі гадзін яна ўсё ж выявіла скрутак, у якім знаходзіліся 25 расфасаваных доз наркотыку.
Яна патлумачыла, што раней сама ўжывала наркотыкі разам з сяброўкай, аднак у апошні час спрабавала адмовіцца ад гэтага, бо адчула залежнасць і пагаршэнне самаадчування.
На інтэрнет-краму па продажы наркотыкаў мінчанка прапрацавала ўсяго два месяцы. Следчымі распачата крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[2] https://zviazda.by/be/tags/prodazh-narkotykau
[3] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama