У Віцебскай вобласці аб’яўлены конкурс інавацыйных праектаў, паведамілі [1] БелТА ў аблвыканкаме.
Удзельнікамі конкурснага адбору могуць стаць арганізацыі камунальнай уласнасці і гаспадарчыя таварыствы, акцыі якіх знаходзяцца ў валоданні Віцебскай вобласці, навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі Беларусі незалежна ад іх падпарадкаванасці. Таксама запрашаюцца арганізацыі краіны без ведамаснай падпарадкаванасці і плацельшчыкамі падатку на прыбытак у мясцовыя бюджэты ў рэгіёнах Віцебскай вобласці.
Сярод крытэрыяў на атрыманне грошай з інавацыйнага фонду — гэта перавышэнне экспарту над імпартам праекта, Стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій, прадукцыі для Беларусі або сусветнай эканомікі.
Для ўдзелу ў адкрытым конкурсным адборы арганізацыі прадстаўляюць у органы кіравання аблвыканкама альбо ў гарадскія і раённыя выканкамы (па месцы знаходжання юрыдычныя асобы) да 31 сакавіка шэраг дакументаў. Затым зводныя заяўкі накіруюць да 10 красавіка ў камітэт эканомікі аблвыканкама для разгляду камісіяй.
Падрабязна даведацца пра ўмовы ўдзелу і пераліку неабходных дакументаў можна на сайце Віцебскага аблвыканкама.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-vitebskoj-oblasti-objjavili-konkurs-innovatsionnyh-proektov-481240-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ablvykankam
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-inavacyynyh-praektau