У Гродне грузавік збіў на пешаходным пераходзе хлопца, паведамілі [1] ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сур’ёзная аварыя адбылася сёння апоўдні на Скідзельскай шашы. 18-гадовы хлопец выйшаў з аўтобуса і пачаў пераходзіць дарогу па зебры. Яго з’яўленне на дарозе сталася нечаканасцю для кіроўцы КАМАЗа. «Магчыма, знаходзячыся ўжо на пераходзе і заўважыўшы грузавік, які рухаўся, пешаход ад рыўка таму страціў раўнавагу і ўпаў. З іншага боку, паводле слоў відавочцаў, дзякуючы таму, што вадзіцель вывернуў руль налева, ляжалага пешахода ён не пераехаў, а прапусціў паміж колаў», — распавялі ў ДАІ.
Малады чалавек атрымаў траўмы. Ён шпіталізаваны. Абставіны аварыі высвятляюцца.
У ДАІ нагадалі, што пераход павінен быць месцам павышанай увагі і для вадзіцеляў, і для саміх пешаходаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://vk.com/grodnogai?w=wall-70041595_19112
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-grodzenskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna