У наступную пятніцу, 4 сакавіка, на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць героіка-рамантычную аповесць «Вянок санетаў», знятую Валерыем Рубінчыкам у 1976 годзе.
Фільм распавядае пра двух хлопчыкаў, выхаванцаў музычнага ўзвода, Арцёма і Івана, якія ўцякаюць з вучылішча і прабіраюцца на фронт у канцы вайны. А падчас сваіх гераічных прыгод сустракаюць на сваім шляху розных людзей, якія імкнуцца ўберагчы іх ад выпадковай смерці. Пасля ж у вакзальнай мітусні прыфрантавога гарадка дзеці губляюць адзін аднаго. Іван з'язджае з капітанам Траццяком, а Арцём знаёміцца з лётчыкам Валодзем, танкісткай Анютай, ваенным журналістам Пажарскім і яфрэйтарам Ампілогавым, з якімі яму наканавана пайсці ў свой першы бой у апошні дзень вайны…
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyanok-sanetau
[6] https://zviazda.by/be/tags/kinapakaz