Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах узяла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2021».
— Нечакана і прыемна стаць пераможцай у такой намінацыі. Асабліва ў Мінску, дзе традыцыйна высокая канцэнтрацыя жанчын — яркіх асоб з амбіцыямі, вялікім патэнцыялам, зараджаных на прадукцыйную дзейнасць на карысць нашай Беларусі, — адзначыла старшыня профільнай камісіі. — Упэўненая, што актыўную грамадзянскую пазіцыю павінен мець кожны з нас, адстойваючы і рэалізоўваючы на практыцы базавыя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі.
Адзначым, што арганізатарам гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу выступіла Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын».
«МС» далучаецца да віншаванняў з гэтай нагоды і жадае Таццяне Аркадзеўне новых яркіх перамог і дасягнення яшчэ большых вышынь у прафесійным і грамадскім жыцці!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-runec
[3] https://zviazda.by/be/tags/aktyunaya-gramadzyanskaya-pazicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyna-goda-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/senatar
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs