ПЦР-даследаванні на наяўнасць COVID-19 у лабараторыях недзяржаўных медцэнтраў скасаваныя з 30 мая, паведамляе [1] прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«Для аптымізацыі лабараторных ПЦР-даследаванняў, цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе адмяняецца правядзенне ўсіх ПЦР-даследаванняў на наяўнасць SARS-CoV-2 (COVID-19) у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя», — адзначылі ў прэс-службе.
З 30 мая адмяняецца правядзенне ўсіх ПЦР-даследаванняў у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя — ТАА «Гравітадыагностык», ЗТАА «Сінэва», ЗТАА «Незалежная лабараторыя Інвітра», ІУП «Сінлаб-ЕМЛ», ТАА «Ладэ», медыцынскі цэнтр «Палімед» філіял ТАА «Гандлёвая сетка «ПРАДМІР» і ТАА «Клініка «Мерсі».
Правесці ПЦР-даследаванне на наяўнасць SARS-CoV-2 на платнай аснове для выезду за мяжу з выдачай вынікаў на рускай і англійскай мовах можна ў 53 лабараторыях сістэмы Міністэрства аховы здароўя. Развіццё інфармацыйных тэхналогій у дзяржаўнай сетцы аховы здароўя і цэнтралізацыя гэтай інфармацыі дазволяць яе хутка перадаць (у выпадку атрымання станоўчых вынікаў) у амбулаторна-паліклінічную арганізацыю аховы здароўя і тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
З актуальным пералікам лабараторый, у тым ліку якія перадаюць вынікі ў сістэму «Падарожнічаю без COVID-19», можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя ў раздзеле «Для беларускіх грамадзян / Актуальная інфармацыя па папярэджанні інфекцыі COVID-19 / пералік арганізацый, якія маюць права правядзення лабараторных ПЦР-даследаванняў на наяўнасць SARS-CoV-2 на платнай аснове для асоб, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus/5629
[2] https://zviazda.by/be/tags/pcr
[3] https://zviazda.by/be/tags/dasledvanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/nedzyarzhaunyya-agranizacyi