Кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова лічыць, што каранавірусную інфекцыю ўжо можна аднесці да сезонных вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Аб гэтым яна заявіла [1] ў інтэрв’ю ТАСС.
«Мы вельмі спадзяёмся, што нам удасца сказаць і ў нас не будзе прычын для чаго-небудзь іншага, што сезон вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, да якіх сёння ўжо цалкам можна аднесці і новы каранавірус, заканчваецца», — сказала яна.
Ганна Папова адзначыла, што Расспажыўнагляд на працягу тыдня сфарміруе канчатковую пазіцыю па выніках эпідэмічнага сезона. Паводле яе слоў, на сёння сітуацыя з каранавірусам у Расіі стабілізуецца, а зніжэнне захваральнасці назіраецца ўжо 13-ы тыдзень.
Расспажыўнагляд уважліва сочыць за сітуацыяй, асабліва ў паслясвяточныя дні, калі была вялікая колькасць кантактаў, вялікі аб’ём міграцыі, адзначыла яна.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/14679379
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasspazhyunaglyad
[3] https://zviazda.by/be/tags/ganna-papova
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirusnaya-infekcyya