Варона сцягнула выручку кіроўцы маршрутнага таксі. Інцыдэнт здарыўся ў Гомелі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на сацыяльныя сеткі і месэнджэры.
Кіроўца маршруткі знаходзіўся на канчатковым прыпынку ў момант інцыдэнту. Падчас гутаркі з калегамі, акно засталося адчыненым. Праз яго і пракралася варона. Схапіўшы некалькі купюр сваёй дзюбай, яна паляцела дадому.
Кіроўца паспрабаваў вярнуць грошы і, разам з калегамі, пачаў лоўлю вароны са скрадзеным. Метраў праз 30-40 птушка ўпусціла здабычу, яшчэ праз 30 — страціла ўвесь куш.
Пасля пераліку грошай кіроўца заключыў, што атрымалася 120 бел. руб.
Прэв’ю: pixabay.сom
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-gomele-vorona-staschila-u-marshrutchika-vyruchku-504197-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/varona
[3] https://zviazda.by/be/tags/marshrutka
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel