Даўні сябар і няштатны аўтар газеты “Голас Радзімы”, старшыня савета Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху “За яднанне – «Сябры»” Павел Сідарук узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Паводле інфармацыі БелТА, 22 красавіка адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адзначаецца, што Павел Сідарук удастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўнёсак у захаванне і пашырэнне культурнай спадчыны беларускага народа.
Павел Сідарук родам з Брэстчыны: з вёскі Мышчыцы Жабінкаўскага раёна.
Іван Ждановіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/medal-francyska-skaryny
[2] https://zviazda.by/be/tags/uznagaroda
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavel-sidaruk