20 лепшых студэнтаў БДПУ — байцы студэнцкага педагагічнага атрада «Сузор’е-2» — адправіліся на работу ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».
Ажыццяўляць сваю дзейнасць яны будуць на працягу трэцяй і чацвёртай змен. У байцоў наперадзе новыя знаёмствы, яркія ўражанні, досвед працы з дзецьмі і іх бацькамі.
За сямігадовую гісторыю атрад «Сузор’е» двойчы станавіўся лепшым студэнцкім педагагічным атрадам Беларусі (2020 і 2021 гады). Байцы «Сузор’я» — гэта дружная каманда, якая паспрабуе зрабіць адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак цікавым, карысным, яркім і запамінальным.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya