Паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У аўторак, 5 ліпеня, будзе пераменная хмарнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы могуць узмацніцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-19 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 24 градусаў па паўночным захадзе да плюс 31 градуса па паўднёвым усходзе, у сувязі з чым сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/lipen
[4] https://zviazda.by/be/tags/aranzhavy-uzroven