Свята Івана Купалы адзначаць сёння ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляецца [1]на сайце ўстановы.
Свята на Івана Купалу стала штогадовым традыцыйным мерапрыемствам на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду.
«Запрашаем на Азёрны комплекс батанічнага саду пагрузіцца ў магію купальскага вечара. Купальскія традыцыі з таямнічымі старадаўнімі абрадамі, прадказаннямі ад астролага нададуць святу асаблівую містычную атмасферу. У гэты вечар сама прырода зараджае пазітыўнай энергіяй і надае раслінам чароўную сілу», –гаворыцца ў паведамленні.
У праграме – майстар-класы па пляценні вянкоў, прадзенню на верацене і купальскім танцах.
Свята ўпрыгожаць выступленні танцавальных і музычных калектываў, запальная купальская дыскатэка і ў завяршэнні праграмы – чароўнае яркае фаер-шоу.
«Здаўна лічылася, што купальскія абрады надаюць сілы і здароўе на цэлы год. Запрашаем усіх правесці купальскі вечар у Батанічным садзе, адчуць яднанне з прыродай, дакрануцца да купальскіх традыцый, даведацца пра гісторыю і абрады гэтага свята», – падкрэслірваюць арганізатары.
Пачатак мерапрыемства ў 19.00.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://cbgarden.by/events/2137
[2] https://zviazda.by/be/tags/batanichny-sad
[3] https://zviazda.by/be/tags/kupalle
[4] https://zviazda.by/be/tags/tradycyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/abrady