Учора днём на скрыжаванні вуліц Мінская-Шынная 50-гадовы мясцовы жыхар, рухаючыся на аўтамабілі Mercedes-Benz Sprinter, праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора. Супрацоўнікі ДАІ спынілі парушальніка, паведамляе [1] ТГ-канал МУС.
Каб пазбегнуць адказнасці мужчына прапанаваў інспектару хабар у памеры 100 рублёў. Міліцыянер запатрабаваў прыбраць грошы і папярэдзіў, што такія дзеянні супрацьзаконныя і цягнуць за сабой крымінальную адказнасць. Аднак кіроўца гэта праігнараваў, пакінуў салон службовага аўто, пакінуўшы купюру.
Следчымі ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за дачу хабару. Заканадаўства за такое злачынства прадугледжвае ў тым ліку і пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal