Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла ўдзел у пасяджэнні Мінгарвыканкама, паведамляе [2] БелТА.
Асноўнае пытанне, вынесенае на пасяджэнне, — аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта № 1 ад 11 сакавіка 2004 года.
«Работа па выкананню Дырэктывы № 1 павінна быць сістэмнай, — сказала Наталля Качанава. — Пры падвядзенні вынікаў гэтай працы трэба абавязкова даць ацэнку, што выканана паводле таго рашэння, якое разглядалася ў 2021 годзе, зрабіць расклад па кожнаму раёну, кожнаму прадпрыемству. Там, дзе адбыліся нейкія выпадкі, неабходна прааналізаваць, якая праца была праведзеная, што было зроблена».
План мерапрыемстваў у гэтым кірунку не павінен быць фікцыяй, фармалізмам, канстатавала спікер. «Ён павінен утрымліваць канкрэтныя мерапрыемствы, каб выправіць сітуацыю. З плана мерапрыемстваў і рашэння выканкама кіраўнік прадпрыемства павінен убачыць, што ён сёння павінен рабіць. Таму што такіх выпадкаў быць не павінна. Смерць аднаго чалавека — гэта трагедыя, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — Трэба дакладна прапісаць, якія мерапрыемствы неабходна праводзіць. Вы павінны думаць, што трэба зрабіць яшчэ, каб гэта спыніць. А гэта можна спыніць тады, калі вы будзеце прынцыпова да гэтых пытанняў падыходзіць».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/kochanova-rabota-po-vypolneniju-direktivy-1-dolzhna-byt-sistemnoj-541410-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[4] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyrektyva-no-1