Колькасць ахвяр выбуху ў мячэці пакістанскага Пешавара павялічылася да 72, больш за 150 чалавек параненыя. Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал Geo.tv, інфармуе [1] ТАСС.
Раней паведамлялася аб 59 ахвярах, потым ратавальнікі дасталі з завалаў яшчэ 9 загінулых. Выратавальныя работы працягваюцца. Па дадзеных праваахоўных органаў, калі апоўдні 30 студзеня тэрарыст-смяротнік здзейсніў выбух, у мячэці было каля 500 чалавек.
Таксама паведамляецца, што адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Рух талібаў Пакістана».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/peshavar
[3] https://zviazda.by/be/tags/terakt
[4] https://zviazda.by/be/tags/pakistan