У Беларусі на працягу 2023 года плануюць закрыць усе міні-палігоны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Перш за ўсё — парадак на сваёй зямлі» распавяла кансультант упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Несцюк, перадае [1] БелТА.
«У 2022 годзе ў Беларусі быў рэкультываваны 61 міні-палігон, а на дадзены момант у краіне іх засталося 55. Так, нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі прадугледжана поўная ліквідацыя міні-палігонаў на працягу 2023 года. Такім чынам, да канца гэтага года ўсе міні-палігоны ў Беларусі будуць цалкам закрытыя», — распавяла Кацярына Несцюк.
Паводле яе слоў, за перыяд з 2017 па 2022 гады праведзена рэкультывацыя больш за 1,5 тыс. аб’ектаў пахавання адходаў. Іх колькасць, у параўнанні з 2017 годам, зменшылася ў 14 разоў.
«Апроч іншага, за апошнія 5-6 гадоў вялікая ўвага надаецца азеляненню населеных пунктаў. Так, у 2017 годзе было высаджана каля 300 тыс. дрэў. Зараз штогод высаджваецца каля 1 млн дрэў», — падкрэсліла спецыяліст.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-za-2023-god-planirujut-zakryt-vse-mini-poligony-548194-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adhody
[3] https://zviazda.by/be/tags/mini-paligony
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya