Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага падпісаў указ нумар 24 «Аб удасканаленні сістэмы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз», паведамляе [1] БелТА.
Дакумент прадугледжвае рэарганізацыю шэрага міжраённых аддзелаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз шляхам далучэння да іх малаколькасных аддзелаў, што дазволіць павялічыць колькасць штатных пасад судовых экспертаў.
Названыя арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы накіраваны на больш рацыянальнае выкарыстанне існуючых рэсурсаў, пашырэнне экспертных магчымасцей рэгіянальных падраздзяленняў, забеспячэнне правядзення большай колькасці экспертыз па тэрытарыяльным прынцыпе.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/goskomitet-sudebnyh-ekspertiz-ozhidaet-reorganizatsija-548654-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhkamitet-sudovyh-ekspertyz
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukaz