Колькасць загінулых у выніку двух землетрасенняў у Турцыі вырасла да 3 381, больш за 20 тыс. чалавек пацярпелі. Пра гэта ў эфіры мясцовага тэлебачання паведаміў Архан Татар, кіраўнік дэпартамента па мінімізацыі рызык Упраўлення па надзвычайных сітуацыях Турцыі, перадае [1] ТАСС.
«На гэты момант у нас 3 381 загінулы, 20 426 чалавек пацярпелі. 5 775 будынкаў разбураныя, паступіла інфармацыя аб прычыненні шкоды яшчэ 11 тыс. будынкаў», — сказаў ён. Татар дадаў, што з моманту першага ўдару стыхіі ў Турцыі зарэгістравана 285 паўторных падземных штуршкоў, большая частка якіх мела магнітуду ад 3 да 6.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/16980173
[2] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne