Адна з грамадзянак Беларусі ў Турцыі знойдзена і знаходзіцца ў бальніцы, з другой і яе дзецьмі сувязі няма, расказалі [1] БелТА ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.
Усяго на консульскім уліку пасольства знаходзяцца 418 беларускіх грамадзян, з якіх 53 пражываюць у правінцыях, пацярпелых ад землетрасення. З раніцы 6 лютага і да гэтага часу супрацоўнікі пасольства абзвоньваюць беларускіх грамадзян, якія стаяць на консульскім уліку і пражываюць у першую чаргу ў пацярпелых раёнах.
«Па стане на 7 лютага па выніках праведзенай работы не ўдалося звязацца з двума паўналетнімі і трыма непаўналетнімі грамадзянамі Беларусі ў гарадах Анатак’я і Кахраманмараш», — расказаў супрацоўнік пасольства.
Па стане на раніцу 8 лютага пасольства мае інфармацыю і аб тым, што грамадзянка Беларусі, якая пражывае ў горадзе Антак’я, жывая. Яна знаходзіцца ў бальніцы ў горадзе Адана. Яе муж — грамадзянін Турцыі — памёр у бальніцы. Месцазнаходжанне іх малалетняга дзіцяці цяпер пакуль не ўстаноўлена. Аб стане пацярпелай грамадзянкі Беларусі афіцыйнай інфармацыі няма.
Што датычыцца яшчэ адной грамадзянкі Беларусі і яе дваіх непаўналетніх дзяцей, якія пражываюць у горадзе Кахраманмараш, то да гэтага часу сувязь з імі не ўстаноўлена. «Іх месца знаходжання ўстанаўліваецца. У тым ліку ў пастаянным узаемадзеянні з консульскім дэпартаментам МЗС Турцыі, упраўленнем па ліквідацыі надзвычайных сітуацый Турцыі, а таксама праз магчымасці офісаў ганаровых консулаў Беларусі ў Турцыі», — адзначыў работнік пасольства.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/odna-iz-grazhdanok-belarusi-v-turtsii-v-bolnitse-s-drugoj-i-ee-detmi-svjazi-net-549001-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva