З 1 сакавіка стаўка рэфінансавання зніжана з 11,5 працэнта да 11 працэнтаў гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамілі [3] БелТА ў Нацбанку.
Таксама стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 12,5 працэнта да 12 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 10,5 працэнта да 10 працэнтаў гадавых.
«Інфляцыйныя працэсы, як і чакалася, прадаўжаюць запавольвацца. Гадавая інфляцыя ў студзені 2023 года знізілася да 12 працэнтаў з 12,8 працэнта ў снежні 2022 года. Трэндавая інфляцыя ўпала да 9,2 працэнта з 10,2 працэнта адпаведна. Тэмпы прыросту спажывецкіх цэн у апошнія месяцы складваюцца на нізкіх узроўнях. Гэта садзейнічае далейшаму запаволенню гадавой інфляцыі, якая, паводле ацэнак, знізіцца да адназначных значэнняў ужо да канца І квартала 2023 года», — расказалі ў банку.
Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацыянальны банк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/finansy
[3] https://www.belta.by/economics/view/stavka-refinansirovanija-snizhena-do-11-godovyh-553027-2023/
[4] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacbank
[6] https://zviazda.by/be/tags/finansavyya-rynki