На канстытуцыйнай аснове дасягнута якаснае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін, належнае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у заканатворчым працэсе. Пра гэта гаворыцца ў заключнай частцы паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якую агучыў сёння старшыня суда Пётр Міклашэвіч, перадае [2] БелТА.
«Заканатворчая дзейнасць Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў 2022 годзе была накіравана на прыняцце законаў, якія забяспечваюць рэалізацыю палажэнняў абноўленай Канстытуцыі, а таксама іншых законаў, што рэгулююць важныя грамадскія адносіны. У прынятых законах рэалізаваны прававыя пазіцыі, сфармуляваныя ў рашэннях Канстытуцыйнага Суда, якія садзейнічаюць устанаўленню прававой вызначанасці ў канстытуцыйна-прававым рэгуляванні», — адзначыў Пётр Міклашэвіч.
У 2022 годзе ўпаўнаважаныя органы — Прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны Суд, Савет Міністраў — з прапановамі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйны Суд не звярталіся, «што сведчыць аб дасягнутым на канстытуцыйнай аснове якасным прававым рэгуляванні грамадскіх адносін, належным узаемадзеянні дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у заканатворчым працэсе, недапушчэнні імі парушэнняў канстытуцыйных прынцыпаў і норм», — адзначыў старшыня КС.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/miklashevich-na-konstitutsionnoj-osnove-dostignuto-kachestvennoe-pravovoe-regulirovanie-obschestvennyh-555266-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-miklashevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyyny-sud-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya