Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках удзелу ў другой міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Расія — Афрыка», якая праходзіць у Маскве, выступіў падчас круглага стала «Непадзельная бяспека: магчымасці і ўклад парламентарыяў», паведамляе [2] БелТа са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.
У сваім выступленні Сяргей Рачкоў заявіў, што Беларусь заўсёды была донарам рэгіянальнай бяспекі, заклікала да пабудовы міру, свабоднага ад войнаў і канфліктаў, гвалту і ціску, да развіцця ўсебаковага, раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, да дасягнення ўсёабдымнай, устойлівай і заснаванай на супрацоўніцтве бяспекі з улікам інтарэсаў усіх дзяржаў і народаў.
Сенатар акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў круглага стала на ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб правядзенні шырокамаштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі ў духу Сан-Францыска, каб выпрацаваць ясныя і празрыстыя дамоўленасці аб правілах новага светапарадку, які забяспечыць гарантыі бяспекі ўсім членам міжнароднай супольнасці на аглядную перспектыву.
«У цяперашнем годзе Беларусь старшынствуе ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Мы маем намер правесці ў Мінску міжнародную канферэнцыю па праблематыцы перспектыў бяспекі ў Еўразіі. Такім чынам мы хочам вярнуць свет да экспертнага ўсведамлення праблем усеагульнай мілітарызацыі і гонкі ўзбраенняў, пагрозы якіх становяцца рэальнасцю», — падкрэсліў Сяргей Рачкоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/mezhdunarodnuju-konferentsiju-po-problematike-perspektiv-bezopasnosti-v-evrazii-planirujut-provesti-v-556516-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rachkou
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[6] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-parlamenckaya-kanferencyya