Задача «Знаменкі» — дайсці да кожнага маладога чалавека і данесці тую палітычную абстаноўку, грамадзянскасць, якая неабходна, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі на святочным мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю з дня выпуску першага нумара газеты «Знамя юности», перадае [2] БелТА.
«Газеце „Знамя юности“ сёння ўдаецца ўтрымаць маладзёжную аўдыторыю. Хацелася, каб цяперашняя моладзь друкаваную прэсу больш чытала, але ўсё сыходзіць у лічбавы фармат. Мне здаецца, што тая каманда, якая працуе ў „Знаменке“, фармуе журналісцкую маладзёжную супольнасць, а без гэтага не можа быць ні матэрыялаў, ні лічбавага асяроддзя. Таму „Знаменка“ сёння — гэта такі комплекс маладзёжных журналісцкіх праектаў, які вылучаецца ў розныя асяроддзя — і ў лічбавы, і ў тэлевізійны фармат», — сказаў Ігар Луцкі.
Ён адзначыў, што газета рэалізуе мноства праектаў. «Час дыктуе новыя падыходы і новыя тэмы. Сёння актуальныя тэмы патрыятычнага выхавання, дэмаграфічнай бяспекі. Мы павінны выхоўваць сваю моладзь адказнымі грамадзянамі. Таму задача „Знаменкі“ — дайсці да кожнага маладога чалавека і данесці тую палітычную абстаноўку, тую грамадзянскасць, якая неабходна, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны», — падкрэсліў Ігар Луцкі.
У святочным мерапрыемстве прыняў удзел Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў, прадстаўнікі грамадскасці і моладзі.
Першы нумар газеты пад назвай «Сталінская моладзь» выйшаў у свет 10 красавіка 1938 года. Газета ніколі не спыняла свайго выхаду. Нават у гады Вялікай Айчыннай вайны журналісты моладзевага выдання выпускалі матэрыялы на ўлётках. Пазней «Сталинская молодежь» была перайменавана ў «Знамя юности». У 1980-я гады «Знаменка» лічылася адным з самых папулярных выданняў — яе наклад дасягаў амаль 900 тыс. экзэмпляраў.
Сучаснае выданне асвятляе пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, адукацыі, працаўладкавання, прафарыентацыі. Тыраж газеты складае больш за 40 тыс. экзэмпляраў. Газета актыўна займаецца духоўна-маральным і патрыятычным выхаваннем моладзі.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/lutskij-zadacha-znamenki-donesti-do-molodezhi-grazhdanstvennost-eto-sohranit-suverenitet-strany-560383-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-lucki
[4] https://zviazda.by/be/tags/znamya-yunosti-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/znamenka
[6] https://zviazda.by/be/tags/andrey-ivanec
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pyarcou
[8] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-lukyanau