Першы цэнтралізаваны экзамен для 11-класнікаў Беларусі пройдзе ўжо 14 мая, паведамляе [2] БелТА.
У нядзелю адбудзецца ЦЭ па рускай і беларускай мовах. Варыянты экзаменацыйных заданняў па аналогіі з заданнямі ЦТ мінулых гадоў засакрэчаны, яны будуць дастаўлены фельд’егерскай службай непасрэдна ў пункты здачы. Такіх па краіне налічваецца 144, за кожным замацаваны пералік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выпускнікі якіх цэнтралізавана і ў суправаджэнні педагогаў прыбудуць на экзамен.
Графікі прыбыцця дзяцей у пункты ЦЭ сфарміраваны. За гадзіну да іспыту выпускнікі ўжо будуць знаходзіцца на пунктах. Экзамен пачнецца для ўсіх у адзін час — у 11.00. Вядома, што дзецям будзе забяспечана псіхалагічнае суправаджэнне.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/pervyj-tse-dlja-11-klassnikov-belarusi-projdet-14-maja-566235-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ce-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/vypusknaya-kampaniya