У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што з 31 мая стаўка рэфінансавання зніжаецца з 10% да 9,75% гадавых, паведамляе [2] БелТА.
У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце овернайт зніжаецца да 10,75% гадавых, а стаўкі па дэпазіце овернайт — да 8,75%. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.
Паведамляецца, што нізкія месячныя тэмпы прыросту спажывецкіх цэн абумоўліваюць захаванне трэнду на запаволенне гадавой інфляцыі. У бліжэйшы час чакаецца, што нізкія месячныя тэмпы прыросту спажывецкіх цэн захаваюцца, а паказчык гадавой інфляцыі будзе знаходзіцца ніжэй за 5%.
Будучыя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацбанк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/stavka-refinansirovanija-snizhetsja-s-31-maja-do-975-godovyh-567820-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya
[4] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacbank