У Беларусі стаўка рэфінансавання з 31 мая зніжана з 10 працэнтаў да 9,75 працэнта гадавых, паведамляе [2] БелТА.
Памер стаўкі па крэдыце авернайт зніжаны да 10,75 працэнта гадавых, а стаўкі па дэпазіце авернайт — да 8,75 працэнта. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.
Паведамляецца, што нізкія месячныя тэмпы прыросту спажывецкіх цэн абумоўліваюць захаванне трэнду на запаволенне гадавой інфляцыі. У бліжэйшы час чакаецца, што нізкія месячныя тэмпы прыросту спажывецкіх цэн захаваюцца, а паказчык гадавой інфляцыі будзе знаходзіцца ніжэй за 5 працэнтаў.
Будучыя рашэнні па стаўцы рэфінансавання, як адзначылі ў Нацбанку, будуць прымацца з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэнкі рызык з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/stavka-refinansirovanija-snizhena-do-975-godovyh-569358-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[5] https://zviazda.by/be/tags/kredyt
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacbank