Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 31 мая падчас афіцыйнага візіту ў Пакістан правёў перагаворы з міністрам эканомікі Сардарам Аязам Садзікам і прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сяргей Алейнік і Шахбаз Шарыф пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-пакістанскіх адносін, нацэленасць на іх далейшае ўмацаванне і развіццё. Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэч кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Шахбазам Шарыфам восенню мінулага года.
Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы і эканамічнаму напаўненню маючых адбыцца візітаў на розных узроўнях. На фоне глабальных выклікаў бакі дамовіліся ўмацоўваць узаемадзеянне ў рамках міжнародных рэгіянальных арганізацый.
На сустрэчы з міністрам эканомікі Пакістана разгледжаны актуальныя пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Міністры пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў па лініі дзелавых колаў і кіраўніцтва рэгіёнаў дзвюх краін.
«Для надання станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння Беларусі і Пакістана ў сферы гандлю, рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, лагістыкі, навукі і адукацыі дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па ўзгадненні дарожнай карты па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту да 2025 года», — адзначылі ў ведамстве.
Сяргей Алейнік таксама сустрэўся з начальнікам штаба сухапутных войскаў генералам Саідам Асімам Мунірам. Яны абмеркавалі ўзаемадзеянне абаронных ведамстваў дзвюх краін і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. «Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў сферы бяспекі ў глабальным і рэгіянальным маштабах», — дадалі ў МЗС.
У Пакістане міністр правёў сустрэчы і з прадстаўнікамі буйнога пакістанскага бізнесу, падчас якіх абмеркаваны перспектывы рэалізацыі шэрагу праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Фота: МЗС Беларусі
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/ae5ebb0105c4435a.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-aleynik
[3] https://zviazda.by/be/tags/pakistan
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[5] https://zviazda.by/be/tags/aficyyny-vizit