Начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка сустрэўся з дэлегацыяй расійскага нацыянальнага Цэнтра па змяншэнні ядзернай небяспекі, паведамілі [1] БелТА ў Міністэрстве абароны.
Беларусь і Расія абмеркавалі стратэгію двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.
Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі неабходнасць стварэння новай сістэмы кантролю над узбраеннямі ў Еўропе. Бакі пацвердзілі гатоўнасць абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі да далейшага цеснага ўзаемадзеяння па гэтым пытанні.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belarus-i-rossija-obsudili-sotrudnichestvo-v-sfere-kontrolja-nad-vooruzhenijami-569688-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/kantrol-nad-uzbraennyami
[4] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-ravenka