З надыходам лета і пачаткам купальнага сезона важна памятаць пра правілы бяспечных паводзін на вадзе. Пра гэта паведамілі [1] ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
МНС настойліва рэкамендуе купацца толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, якія абсталяваны пляжамі. Не варта заходзіць у ваду ў нецвярозым стане. Акрамя таго, не рэкамендуецца купацца ў адзіноце, асабліва калі няма ўпэўненасці ў сваіх сілах. Нельга падплываць да суднаў, катэраў, лодак і плытоў, якія блізка праплываюць, а таксама ныраць пад іх. Заплываць за буйкі і іншыя агароджы забаронена. Калі бацькі адпачываюць каля вадаёмаў з дзіцем, яго ні ў якім разе не варта выпускаць з-пад увагі.
Летась у Беларусі патанула 390 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей. МНС заклікае грамадзян захоўваць асцярожнасць.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/422952/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vadayomy