Пачуць новыя імёны і песні маладых выканаўцаў можна будзе на XXII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023», які пройдзе 9-10 чэрвеня. Чым будзе прыцягваць фестываль і якія чаканні ад яго, распавялі [1] БелТА канкурсанты і мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга Максім Расоха.
«Гэта фестываль беларускай песні і паэзіі, таму ён вельмі значны для нашай краіны. Ён напоўнены нашай культурай, якую мы пастаянна прапагандуем. Фестываль — гэта ўнікальная магчымасць даведацца, што адбываецца ў нашай краіне ў сферы беларускай песні і паэзіі, пачуць новыя імёны і песні маладых выканаўцаў, якія ў будучыні зоймуць нішу беларускіх эстрадных зорак», — сказаў Максім Расоха.
Паводле яго слоў, гэты фестываль — свята для Маладзечна і ўсёй рэспублікі. У горадзе збяруцца госці з усіх абласцей. «Створана шмат лакацый, і яны абсалютна рознай тэматыкі: для дзяцей і дарослых, кінапаказы, дыскатэкі, канцэрты, выставы і кірмашы. Гэта будзе сапраўднае свята», — адзначыў мастацкі кіраўнік.
У конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прымае ўдзел 21 малады выканаўца — па тры ад кожнай вобласці і горада Мінска. Са сцэны прагучыць мноства беларускіх песень, якія для выканання канкурсанты падбіралі самі.
Адкрыццё фестывалю плануецца з удзелам фіналістаў «Х-Фактар» і «Фактор.by». Упершыню ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 3» будуць ісці другі і трэці туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/imena-i-traditsii-festival-molodechno-2023-otkryvaet-novuju-stranitsu-570022-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/xxii-nacyyanalny-festyval-belaruskay-pesni-i-paezii-maladzechna-2023
[3] https://zviazda.by/be/tags/maksim-rasoha
[4] https://zviazda.by/be/tags/kinapakazy
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyskateki
[6] https://zviazda.by/be/tags/kancerty
[7] https://zviazda.by/be/tags/vystavy
[8] https://zviazda.by/be/tags/kirmashy
[9] https://zviazda.by/be/tags/svyata