Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у чэрвені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правядзе прыём грамадзян у Пінскім гарвыканкаме 6 чэрвеня, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка — 9 чэрвеня ў Пружанскім райвыканкаме.
14 чэрвеня пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр абароны Уладзімір Грынін у Бярозаўскім райвыканкаме і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук — у Мастоўскім райвыканкаме.
На 23 чэрвеня запланаваны прыём грамадзян старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыем Матусевічам у Ваўкавыскім райвыканкаме і міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым — у Астравецкім райвыканкаме.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/rukovoditeli-gosorganov-provedut-v-ijune-vyezdnye-priemy-grazhdan-570058-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/asabisty-pryyom-gramadzyan
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvaroty-gramadzyan