На базе Брэсцкай паліклінікі № 5, самай новай у горадзе, пачаў работу кабінет перадабортнага кансультавання. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст па акушэрству і генікалогіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Эдуард Мішчук.
Паводле яго інфармацыі, сістэма работы па перадабортнаму кансультаванню пачала рэалізоўвацца на Брэстчыне з 2015 года. За гэты перыяд у выніку адказаў жанчын ад абортаў ўдалося захаваць больш за 3400 жыццяў. Лічба сведчыць аб высокай эфектыўнасці перадабортнага кансультавання.
— Зараз ва ўсіх установах аховы здароўя вядзецца актыўная работа па папярэджанні непажаданай цяжарнасці, — гаворыць Эдуард Іванавіч. — Жанчына павінна ведаць, што яна можа разлічваць на дапамогу ў любой крызіснай сітуацыі. У кожным такім кабінеце працуе псіхолаг. Псіхалагічная дапамога найважнейшая ў час, калі жанчына аказваецца перад цяжкім выбарам.
Кіраўнік аддзела па рабоце з моладдзю Брэсцкай епархіі (менавіта з яе дапамогай і быў адкрыты гэты кабінет) святар Павел Рамановіч падкрэсліў, што царква заўсёды гатова аказаць духоўную і гуманітарную падтрымку будучай маці.
Кабінет перадабортнага кансультавання размешчаны на першым паверсе паліклінікі. Запісацца на кансультацыю можна па тэлефоне ў рэгістратуры альбо праз сайт.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/ahova-zdarouya
[6] https://zviazda.by/be/tags/medycyna