Больш за трэць прамысловых прадпрыемстваў бачаць новыя магчымасці для свайго развіцця. Пра гэта паведамляецца [1] ў апублікаваным даследаванні навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі «Абмежаванні і магчымасці бізнесу ў бягучых умовах».
Было апытана звыш 440 кіраўнікоў арганізацый прамысловасці, будаўнічай сферы і рознічнага гандлю ўсіх формаў уласнасці з усіх рэгіёнаў краіны.
Змяненне эканамічнай абстаноўкі з лютага 2022 года адмоўна адбілася на 44,6% апытаных, станоўча — на 8,2%. Каля паловы рэспандэнтаў зменаў не адзначылі.
Аднак праз год настроі бізнесу змяніліся. Без малога траціна апытаных (28,8%) з аптымізмам глядзіць у будучыню і бачыць новыя магчымасці для развіцця. У прыватнасці, у прамысловасці станоўчыя перспектывы для ўласнага прадпрыемства бачаць 35,5% рэспандэнтаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/tsifry-i-fakty-bolee-treti-promyshlennyx-predprijatij-vidjat-novye-vozmozhnosti-dlja-svoego-razvitija-47726-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prampradpryemstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/razvicce
[4] https://zviazda.by/be/tags/minekanomiki