Завершана расследаванне крымінальнай справы, заведзенай па факце выбуху каля будынка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці. У рамках расследавання было праведзена больш за 700 допытаў, прызначана каля 270 судовых экспертыз. Цікава, што экспертнай службай Следчага камітэта Расіі беларускім калегам была аказана практычная дапамога ў правядзенні экспертызы па паляпшэнні якасці відэазапісу падзей на месцы здарэння.
Нагадаем, што 11 лістапада мінулага года ў 19 гадзін вечара каля адміністрацыйнага будынка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўзарвалася самаробнае выбуховае прыстасаванне.
— Канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства прад'яўлена раней судзімай 42-гадовай жыхарцы горада Віцебска. Следчымі здабыты неабвержныя доказы віны затрыманай. Яна раней ужо была судзімая за хуліганства і пашкоджанне маёмасці. Падчас папярэдняга следства яна цалкам прызнала віну. Жанчына прыняла ўдзел у правядзенні следчага эксперыменту і падрабязна апісала механізм вырабу выбуховай прылады.
Аляксандр ПУКШАНСКІ, Надзея ДРЫЛА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas