Адбылося гэта а першай гадзіне дня каля вёскі Пісаршчына. Да месца выкліку была накіравана аўтацыстэрна пажарнага аварыйна-выратавальнага паста, якая забяспечвала пажарную бяспеку пры правядзенні ўборачнай кампаніі.
Да прыбыцця дзяжурнага каравула камбайнер з дапамогай вогнетушыцеляў спрабаваў ліквідаваць загаранне, тым самым не дапусціўшы распаўсюджвання агню па маторным адсеку.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, сельгасугоддзі не пашкоджаны. Прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку камбайна).
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[3] https://zviazda.by/be/rozgalas
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-pisarshchyna