Крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да топ-менеджменту ЗАТ "БКК", яшчэ раз паказвае сутнасць метадаў расійскага бізнесмена Сулеймана Керымава. Такое меркаванне БЕЛТА выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооM Сяргей Мусіенка.
Эксперт адзначыў, што відавочна — за злачыннымі схемамі стаіць Керымаў. "Паглядзіце паслужны спіс Сулеймана Керымава. Ён заўсёды дзейнічаў такімі метадамі. Гэта не дзіўна. Гэта яго схемы. Успомніце, як ён прымаў папярэднія актывы", — сказаў Сяргей Мусіенка.
Кіраўнік аналітычнага цэнтра нагадаў аб спробе заплаціць "адкат" Прэзідэнту Беларусі з боку Керымава: "Усе помняць, як Керымаў зрабіў "заход" да Прэзідэнта Беларусі з дзіўнымі прапановамі, гэта значыць калі ён прапаноўваў узяць грошай. Пасля атрымання адмовы ён вырашыў дзейнічаць інакш".
Як паведамлялася, Следчы камітэт Беларусі расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ "БКК", заведзеныя Генеральнай пракуратурай па ч.3 арт. 424 "Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі" КК. У тым ліку быў затрыманы старшыня наглядальнага савета гэтага ЗАТ — Уладзіслаў Баумгертнер.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-prakuratura
[7] https://zviazda.by/be/tags/zat-bkk
[8] https://zviazda.by/be/tags/rasiyski-biznesmen-suleyman-kerymau
[9] https://zviazda.by/be/tags/kiraunik-analitychnaga-centra-esoom-syargey-musienka
[10] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-baumgertner