Факты нерацыянальнага і безгаспадарчага выкарыстання насення сельскагаспадарчых культур высокіх рэпрадукцый выяўлены супрацоўнікамі камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці, які правёў праверкі ў гаспадарках, што займаюцца вытворчасцю насення элітных гатункаў сельскагаспадарчых культур.
Высветлілася, што з-за недахопаў пры планаванні аб'ёмаў закупу насення на ўзроўні сельгасхарчаў, пры наяўнасці на Гомельшчыне насення высокіх рэпрадукцый, сельгазарганізацыі выкарыстоўвалі насенне, неадпаведнае стандарту, што ўрэшце негатыўна адбілася на ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. У цэлым па вобласці на пасеў ураджаю 2013 года гаспадаркамі было выкарыстана амаль 813 тон некандыцыйнага насення збожжавых культур (0,7%), насення нізкіх рэпрадукцый — 6024 тоны (5,7%).
У той жа час эксперыментальная база «Уваравічы» Буда-Кашалёўскага раёна і эксперыментальная база «Крынічная» Мазырскага раёна
насенне высокіх рэпрадукцый скормлівалі скаціне. Так, першае прадпрыемства летась скарміла жывёлам 77 тон насення эліты і суперэліты агульным коштам больш за 322 млн рублёў. Сёлета ў лютым на корм скаціне было выкарыстана 6,5 тоны насення лубіну першага года размнажэння коштам 35,4 млн рублёў. Акрамя таго, у студзені-лютым на Навабеліцкі камбінат хлебапрадуктаў для перапрацоўкі здадзена 102 тоны суперэліты азімай пшаніцы гатунку «Сюіта». Аналагічныя факты Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці выяўлены і на эксперыментальнай базе «Крынічная». З ураджаю мінулага года на корм жывёле была выкарыстана 671 тона збожжа — эліты азімага трыцікале, жыта, яравога ячменю і аўса; здадзена на перапрацоўку хлебакамбінатам 1365 тон збожжа эліты азімага трыцікале гатунку «Вальтарыа».
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamitet-dzyarzhkantrolyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/kamitet-dzyarzhkantrolyu-gomelskay-voblasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/mazyrski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/buda-kashalyouski-rayon