...Аб плане сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны. Адпаведнае рашэнне замацавана ў сумеснай пастанове № 985/15, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Нацбанка.
У прынятым дакуменце Савет Міністраў і Нацыянальны банк вызначылі ключавыя напрамкі з пералікам канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё беларускай эканомікі. У плане прадугледжаны дзеянні па ўдасканаленні грашова-крэдытнай, інвестыцыйнай, бюджэтнай і тарыфнай палітыкі, аптымізацыі дзяржпраграм. Асобны блок мерапрыемстваў накіраваны на стымуляванне экспарту, фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі на тэрыторыі АЭП.
План прадугледжвае і структурнае рэфармаванне эканомікі, накіраванае на ўдасканаленне і павышэнне эфектыўнасці эканамічных інстытутаў, а таксама меры па рэфармаванні зямельных адносін, эфектыўным выкарыстанні лясных рэсурсаў, далейшым развіцці сістэмы аплаты працы, павышэнню канкурэнтаздольнасці рынку працы і пенсійнага заканадаўства.
Сяргей КУРКАЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/rozgalas
[4] https://zviazda.by/be/tags/saumin
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacbank