Традыцыйны від беларускага народнага мастацтва — маляванку — імкнуцца адрадзіць студэнты кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Штогод падчас летняй практыкі старшакурснікі творча знаёмяцца з гісторыяй і тэхналогіяй традыцыйнай беларускай маляванкі і тымі творчымі магчымасцямі, якія яна прадастаўляе мастаку-тэкстыльшчыку. Пасля — абавязковае выкананне двух заданняў: першае — копія з арыгінала традыцыйнай беларускай маляванкі, другое — стварэнне ўласнага арыгінальнага мастацкага твора ў гэтай тэхніцы. Абодва віды такіх студэнцкіх работ, выкананых у асноўным за апошнія два гады, былі прадстаўлены на адкрыцці выставы «Маляванка: традыцыі і сучаснасць» у сценах Музея старажытнабеларускай культуры.
Студэнтка Кацярына БАХЦІЯРАВА (на фота) так захапілася цудоўнай і самабытнай тэхнікай нашых бабуль, што вырашыла стварыць свой сучасны твор. Юрый Гагарын з жонкай Валянцінай аб'ядналіся ў маляванцы «Каханне як космас». Гэты цікавы погляд маладога мастака сведчыць пра тое, што такі традыцыйны від беларускага мастацтва можна выкарыстоўваць і сёння.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/kultura-0
[3] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-gagaryn
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-narodnae-mastactva
[7] https://zviazda.by/be/tags/malyavanka
[8] https://zviazda.by/be/tags/belaruskay-dzyarzhaunaya-akademiya-mastactvau
[9] https://zviazda.by/be/tags/muzey-starazhytnabelaruskay-kultury
[10] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-bahciyarava