Тэлеканал «Беларусь 3» прадстаўляе гледачам хіт-парад народных музычных твораў у сучаснай апрацоўцы — «Сто песень для Беларусі». Новы праект падтрымаў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. І пераможцаў тут вызначаюць самі гледачы і радыёслухачы.
Статус народнага хіт-парад атрымаў не толькі з‑за гэтага, а перш за ўсё таму, што ўсе кампазіцыі створаны на аснове беларускіх народных песень, якія атрымалі новае жыццё ў праграме «Наперад у мінулае». Аранжыроўкі большасці кампазіцый зроблены фіналістам «Еўрабачання‑2014» Юрыем Вашчуком.
У кожным выпуску хіт-парада гучаць 15 песень, з якіх выбіраецца 5 лепшых: 4 лідары радыйнага і 1 фаварыт інтэрнэт-галасавання. Раз на тыдзень да пераможцаў далучаюцца 10 новых кампазіцый. Сачыць за тым, як фарміруецца чарт, можна кожную нядзелю на «Беларусь 3», а галасаваць за ўпадабаную песню — з панядзелка па чацвер у эфіры Першага канала Беларускага радыё. Таксама свой выбар можна зрабіць на сайце тэлеканала «Беларусь 3» www.3belarus.by.
Адзначым, што па выніках галасавання мінулага тыдня ў чарце засталіся наступныя песні: Дзядзя Ваня — «Ой, хадзіла Машачка», «Тяни-Толкай» — «Алачка», Аляксандр Сухараў — «Мяшчаначка», Юлія Атрошчанка — «Вяселле вераб'я» і Ірына Дарафеева — «Жалуды».
Наступны выпуск музычнага праекта «Сто песень для Беларусі» выйдзе ў эфір «Беларусь 3» 20 ліпеня ў 13.50.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kultura-0
[4] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[5] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/07/18-5.jpg
[6] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3
[8] https://zviazda.by/be/tags/hit-parad
[9] https://zviazda.by/be/tags/narod