Супрацоўнікі ўніверсітэтаў Каліфорніі і Мічыгана высветлілі: калі чалавек недасыпае, у яго зніжаецца якасць памяці. Да таго ж у мозгу пачынаюць фарміравацца падманныя ўспаміны пра падзеі, якія ніколі не здараліся. Чым больш чалавек не спаў, тым мацней выяўляўся негатыўны эфект. І калі чалавек на працягу доўгага часу мала спіць, ён абавязкова знізіць сабе якасць памяці. Тут дзейнічае назапашвальны эфект. У норме чалавек павінен спаць па 7–8 гадзін. Між тым большасць людзей спіць недастаткова. У перспектыве гэта таксама пагражае дыябетам, гіпертаніяй, хваробай Альцгеймера.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdaroue
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/son
[6] https://zviazda.by/be/tags/hvaroby