Эксперыменты на пацуках, сабаках, а таксама пакуль адзінкавы выпадак клінічнага выпрабавання метаду паказалі, што ін'екцыя аслабленай версіі глебавай бактэрыі Сlоstrіdіum nоvуі непасрэдна ў злаякасную пухліну забяспечвае яе значнае скарачэнне і нават поўнае знікненне. Вынікі даследавання апублікаваны ў часопісе «SсіеnсеTrаnslаtіоnаl Mеdісіnе».
На той факт, што бактэрыяльныя інфекцыі пры анкалагічных захворваннях у некаторых выпадках спрыяюць пазбаўленню ад раку, урачы звярнулі ўвагу каля 200 гадоў таму. Так, у 1890‑я гады нью-ёркскі хірург Уільям Колі даволі паспяхова лячыў анкалагічных хворых з дапамогай ін'екцый у пухліну розных відаў патагенных бактэрый. Аднак затым больш сучасныя віды тэрапіі раку прымусілі аб метадзе Колі забыцца. Але вось на працягу апошняга дзесяцігоддзя група спецыялістаў па генетыцы анкалагічных захворванняў з Універсітэта Джонса Хопкінса зноў актыўна вывучае ўздзеянне розных відаў бактэрый на ракавыя пухліны. У рэшце рэшт вучоныя засяродзілі сваю ўвагу на глебавай бактэрыі Сlоstrіdіum nоvуі. Для існавання гэтага мікраарганізма неабходнае беднае кіслародам навакольнае асяроддзе, якое якраз прысутнічае ў пухлінных клетках. Бактэрыяльная тэрапія амаль удвая прадоўжыла жыццё хворых жывёл у параўнанні з тымі, хто яе не атрымліваў. Мікраскапічнае даследаванне паказала, што бактэрыі актыўна атакуюць і знішчаюць пухлінныя клеткі, у якіх назіраецца дэфіцыт кіслароду, і старанна пазбягаюць поўных кіслароду здаровых клетак, размешчаных усяго за некалькі мікраметраў ад ракавых. Клінічныя выпрабаванні бактэрыяльнай тэрапіі раку будуць працягнуты і пашыраны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdaroue
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/rak
[4] https://zviazda.by/be/tags/ameryka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/dasledvanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/terapiya